18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінькевіча вывезлі за 9-ы кіламетр

9

Затрыманы ўчора ў Менску моладзевы лідэр быў адвезены супрацоўнікамі АМАПа за межы Менска.

Па словах актывіста, спачатку амапаўцы бязмэтава вазілі яго па горадзе, а псля вывезлі на Маскоўскую шашу і пакінулі там. Пры затрыманні амапаўцы пашкодзілі Фінькевічу мабільны тэлефон. Зваротна ў цэнтр горада ён дабіраўся на таксі.

Нагадаем, што актывіста апазіцыі затрымалі 16 кастрычніка ў 18.30 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. Да яго пад'ехаў аўтамабіль УАЗ, з машыны выбеглі супрацоўнікі АМАПа, схапілі Фінькевіча і звезлі ў невядомым напрамку.

Арышт моладзевага лідэра можа быць звязаны з тым, што 16 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень салідарнасці. У сувязі з гэтым у Менску праходзілі мірныя акцыі ў памяць аб рэпрэсаваных беларусах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках