9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Рар: «Лукашэнка – гэта беларускі Януковіч»

13

Учора на Беларускім тэлебачанні адбыўся тэлемост з адыёзным нямецкім палітолагам, дырэктарам цэнтра Расеі і Еўразіі Германскай рады па знешняй палітыцы Аляксандрам Рарам. Фактычна нямецкі палітолаг выступіў як лабіст беларускага дыктатара ў Еўропе.

"Мне здаецца, што калі не ў канцы гэтага, то ў пачатку наступнага года Лукашэнку запросяць у Брусэль на кансультацыі", -- заявіў Рар.

Германскі палітолаг чакае, што адносіны паміж ЕЗ і А.Лукашэнкам будуць развівацца аналагічна адносінам паміж ЕЗ і былым прэм'ер-міністрам Украіны Віктарам Януковічам. "Я прадказваю, што адносіны з прэзідэнтам Лукашэнкай будуць выбудоўвацца, як у свой час - 2 гады таму - з украінскім прэм'ерам Януковічам, з якім пасля аранжавай рэвалюцыі таксама не хацелі размаўляць, лічылі яго чыстым стаўленікам Масквы, а потым ён за час ягонага прэм'ерства ён не раз пабываў у Брусэлі", -- заявіў А.Рар.

Палітолаг адзначыў, што "Еўропа пакуль не канчаткова змяніла свой падыход да Беларусі, але ён на вачах змяняецца".

"Гэта пачалося ў 2007 годзе, калі на Захадзе здалося, што Беларусь стала нейкай ахвярай у энергетычнай баталіі з Расеяй. Была выказаная пэўная салідарнасць у адносінах Менска", -- нагадаў ён.

"Пасля таго, як сітуацыя ўнутры Беларусі пачынае змяняцца, зніклі вызначаныя раздражняльнікі - я маю на ўвазе палітычных зняволеных, якіх выпусцілі і якія мелі магчымасць удзельнічаць у парламенцкіх выбарах - еўрапейцы сталі глядзець на Беларусь іншымі вачамі", -- працягнуў А.Рар.

Важным аргументам для Еўропы, па меркаванні дырэктара цэнтра Расеі і Еўразіі Германскай Рады па знешняй палітыцы, стаў пачатак прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. "Нельга забываць, што Беларусь адкрываецца для прыватызацыі не толькі расейскімі інвестарам. Заходнія фірмы вельмі моцна ціснуць на свае ўрады, каб яны пачалі пэўны дыялог з вашай краінай, тады туды пайшоў бы і бізнэс. Усім хочацца зарабляць на немаленькім беларускім рынку, які знаходзіцца ў цэнтры Еўропы", удакладніў ён.

Адказваючы на пытанне аб адносінах да беларускай апазіцыі, А.Рар заўважыў, што "Захад бачыць, што ў Беларусі няма арганізаванай апазіцыі, яна расколатая, няма адзінага лідэра".

"Сёння большасць насельніцтва Беларусі падтрымлівае курс, які праводзіць урад і прэзідэнт Лукашэнка. Чакаць 5-10 год, пакуль у Беларусі што-небудзь зменіцца, Захад ужо не хоча, надыйшоў час працаваць з Беларуссю", рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках