9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты Варшаўскага унівэрсытэта правялі акцыю ў падтрымку Аляксандра Баразенкі (Фота)

Студэнты Варшаўскага унівэрсытэта правялі акцыю ў падтрымку Аляксандра Баразенкі (Фота)

20 лістапада ля ўваходнай брамы Варшаўскага унівэрсытэта студэнты правялі інфармацыйны пікет у падтрымку актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітвязьня Аляксандра Баразенкі, які навучаўся ва Ўроцлаве.

Па словах аднаго з арганізатараў акцыі Анатоля Міхнаўца, за час правядзеньня акцыі была заўважная цікавасць як студэнтаў, гэтак і мінакоў, перадае «Радыё Рацыя».

«Людзі ахвотна падыходзілі і бралі ўлёткі. Мы былі з сцягамі бел-чырвона-белымі, адразу ўсе бачылі і падыходзілі, бо ў Варшаве ёсць такая праблема, што людзі неахвотна бяруць нейкую рэкламную інфармацыю на вуліцы, а тут было відаць, што гэта беларусы. Некаторыя нават казалі: «Жыве Беларусь!» Гэтая акцыя вельмі важная – гэта падтрымка, гэта салідарнасьць, якой так нехапае», - кажа Анатоль Міхнавец.

На адваротным баку улёткі быў пазначаны адрас Аляксандра Баразенкі ў сьледчым ізалятары і заклік да напісаньня лістоў з падтрымкай палітвязня.

Студэнты таксама накіравалі ліст у студэнцкае самакіраванне Польшчы з просьбай падтрымаць і распаўсюдзіць інфармацыю пра Аляксандра Баразенку.

У рамках акцыі салідарнасьці з зняволеным беларусам падобная акцыя праводзілася ўчора ў Кракаве.

Бліжэйшымі днямі плянуюцца таксама акцыі ў Любліне, Гданьску і Гнезна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках