8 траўня 2024, Серада, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў у шпіталі

15

6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя з нагоды інфаркту.

Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі ў рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры ў Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Алоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Напярэдадні пісьменьнік знаходзіўся ў Лёндане, дзе выступаў на “Дзядах” і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купале і Якубу Коласу. Тэма яго выступу – “Зыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці”. Па прылёце ў Менск зьвярнуся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапераваны.

Уладзімер Арлоў цяпер завяршае працу над новым выданьнем кнігі “Краіна Беларусь” і працуе над новай кнігай паэзіі.

Прыхільнікі творчасьці Арлова, якіх вялікае мноства, напэўна дачакаюцца гэтых і новых кніг славутага майстра.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках