29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У клубах наведвальнікаў будуць сустракаць інспектары з флікерамі (Відэа)

2

У клубах інспектары распавядаюць аб правілах дарожнага руху. Педагагічны «дэсант» стартаваў у Баранавічах.

Святочная ілюмінацыя і навагоднія героі. Сёння ў гэтым клубе ўсё незвычайна. Наведвальнікаў сустракаюць людзі ў форме і выдаюць флікеры. Далей яшчэ больш сюрпрызаў - інспектары правяраюць веды правілаў дарожнага руху. У выпадку правільнага адказу - кожнаму падарунак, -- так пачынае сваёй рэпартаж тэлеканал СТВ.

Хоць побач і няма аўтамабіляў, ведаць гэтыя жэсты абавязаны кожны кіроўца. Аднак высвятлілася, што сярод прысутных аматараў аўто не так і шмат. На пытанне - амаль ніхто не адказаў. Выправіць сітуацыю паспрабавалі Дзед Мароз і Снягурка. Але падарунак апынуўся не зусім вясёлым. Для замацавання засвоенага казачныя героі прапанавалі паглядзець рэальную гісторыю. Аб тым, чаго варты праезд на чырвонае святло і кіраванне пад градусам. Статыстыка сумных трагедый расце. У 2008 у Брэсцкай вобласці адбылося 890 ДТЗ, 200 чалавек загінулі. Судзячы па ўсім, гэты ўрок не прайшоў дарма, распавядае СТВ.

Конкурсы, віктарыны. Галоўнае адказы. Усё, што датычыцца правілаў дарожнага руху. Акцыя працягнецца па ўсіх гарадах Брэсцкай вобласці. І толькі праз тры месяцы стане зразумела ці засвоены ўрок на выдатна, падводзіць вынік тэлеканал.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках