18 траўня 2024, Субота, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Адчуваю, што 2009-2010 гады будуць няпростымі»

41
Лукашэнка: «Адчуваю, што 2009-2010 гады будуць няпростымі»

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб намеры абмеркаваць з расейскім кіраўніцтвам кошт на газ для Беларусі на 2009 год. Пры гэтым ён адзначыў, што перамовы па газавым пытанні «ідуць цяжка».

"Кожны год перамовы ідуць цяжка, не выключана, што гэта будзе і сёлета. У хуткім часе мы сустракаемся з кіраўніцтвам Расеі, каб абмеркаваць і гэтае пытанне. Але перспектывы, зыходзячы з сусветных коштаў, нядрэнныя", - паведаміў Лукашэнка 16 снежня падчас працоўнай паездкі ў Менскую вобласць, перадае "Интерфакс".

"Сусветныя кошты на газ падаюць у сувязі з падзеннем коштаў на нафту. З аднаго боку, гэта добра. Але варта ўлічваць, што мы не куплялі ў Расеі газ па сусветных коштах", - канстатаваў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, ацэнкі экспертаў сведчаць аб тым, што "пасля гэтага жульніцкага крызісу, кошты на нафту будуць расці". "Няма гарантыі, што кошт на газ не ўзнімецца следам за ростам коштаў на нафту, таму ўсё роўна трэба разлічваць на тое, што газ не будзе танным", - сказаў Лукашэнка.

"Газ і сёння каштуе нятанна, а заўтра невядома па якім будзе кошце. Мясцовым органам улады, гаспадарчым кіраўнікам ужо сёння трэба думаць аб тым, як найбольш эфектыўна задзейнічаць патэнцыял газіфікацыі. Самымі першымі задачамі з'яўляюцца зніжэнне энергаёмістасці вытворчасці ў рэальным сектары эканомікі, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў у камунальна-бытавой сферы", - заявіў беларускі кіраўнік.

"Нам трэба перажыць 2009-2010 гады, адчуваю, што гэтыя два гады будуць няпростыя, але і панікаваць не варта. Сітуацыя ў краіне паддаецца кіраваньню", - заявіў Лукашэнка.

"Мы сваіх людзей не кінем", - падкрэсліў ён. "Мы бачым, што такое сёння прыватнік у Расеі. Прыйшоў крызіс, ён прадпрыемства зачыніў. Наша шчасце, што мы не кінуліся на прыватызацыю", - адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, "сёння галоўная задача - прадаць прадукцыю". "Крызіс небяспечны для нас тым, што скарачаюцца продажы, таму гандляваць трэба паўсюль, дзе можна", - сказаў А.Лукашэнка. "За маю быццё нам падкідваюць ужо трэці крызіс", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён канстатаваў, што ў выніку сусветнага фінансавага крызісу "кошты на нафту, метал зменшыліся". У гэтай сувязі, паводле словаў А.Лукашэнкі, "і нам трэба глядзець па коштах, рэгуляваць іх".

Нагадаем, што ўчора ў шэрагу расейскіх СМІ са спасылкай на кампанію "Газпром" з'явіліся паведамленні аб тым, што кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе можа скласці каля $260 за 1 тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках