10 чэрвеня 2026, Серада, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пры затрыманні ў актывіста Партыі БНФ канфіскавалі ўсе інфармацыйныя матэрыялы

Увечары 16 снежня ў Брэсце быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Яўген Сошка, які планаваў распаўсюдзіць спецвыпуск бюлетэня абласной партыйнай арганізацыі.

Інцыдэнт адбыўся каля 19.00 на вуліцы Маладагвардзейскай. Супрацоўнік міліцыі праверыў у яго дакументы і, выявіўшы ў актывіста бюлетэні, затрымаў яго, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Я.Сошка быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, забралі есё асобнікі бюлетэня, якія былі ў яго, і ў 21.30 адпусцілі без складання пратаколу.

Сябра Партыі БНФ не паспеў распаўсюдзіць ні аднаго асобніка выдання, які быў цалкам прысвечаны высяленню з кватэры без прадастаўлення іншага жылога памяшкання актывісткі руху "За Свабоду", які ствараецца, Жаны Абрамавай. У прыватнасці, у бюлетэні размешчаныя фатаграфіі Ж.Абрамавай, ейнай маці і шасцігадовай сястры, выселеных разам з актывісткай з кватэры; гісторыя канфлікту; вытрымкі з судовага рашэння суду Маскоўскага раёна Брэста, які 25 лістапада задаволіў пазоў КУП "ЖРЭУ Брэста" аб высяленні Ж.Абрамавай з кватэры без прадастаўлення ёй іншага жылля.

Як заявіў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, іх мэта — дапамагчы актывістцы; прыцягнуць увагу грамадскасці, а таксама рэспубліканскіх і міжнародных структур да ейнай праблеме; ініцыяваць звароты грамадзян, грамадскіх арганізацый, вядомых палітыкаў і дзеячоў культуры ў органы ўлады з патрабаваннем адмяніць рашэнне суду.

2 снежня на цэнтральнай плошчы Брэста прайшла акцыя пратэсту супраць высялення з кватэры актывісткі апазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках