10 чэрвеня 2026, Серада, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паседжанне «саюзнага» Саўміна перанесенае на 2009 год

5

Паседжанне Саўміна «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, якое меркавалася арганізаваць у Маскве ў трэцяй дэкадзе снежня, адкладзенае на будучы год.

Аб гэтым ИТАР-ТАСС паінфармавала крыніца, блізкая да ўрада. Паводле яе словаў, раней бакамі планавалася правесці чарговае паседжанне «саюзнага» ураду ў Маскве ў трэцяй дэкадзе снежня – пасля таго, як адбудзецца паседжанне Вышэйшага Дзяржаўнага савета, прызначанае на 1 снежня.

"Але з-за таго, што паседжанне ВДС было перанесенае на нявызначаны тэрмін, бакі прынялі рашэнне адкласці таксама і паседжанне Саўміна", – удакладніла крыніца.

Яна таксама паведаміла, што меркаваная дата чарговага паседжання Саўміна «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі – другая палова студзеня 2009 г. "Паколькі паседжанне Саўміна адкладзенае, дык і адзіны паліўна-энергетычны баланс «саюзнай» дзяржавы не будзе зацверджаны сёлета", – сказаў чыноўнік.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках