18 траўня 2024, Субота, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва ўладаў не атрымліваецца дасягнуць дамоўленасці з МВФ наконт крэдыту

3

У беларускага ўрада пакуль не атрымліваецца дасягнуць дамоўленасці з Міжнародным валютным фондам адносна стабілізацыйнага крэдыту, які просяць ў фонда.

Чарговая місія МВФ, якая прыехала ў Менск для працягу перамоваў па пытанні вылучэння крэдыту ў памеры 2 млрд. даляраў ЗША, працуе з 15 снежня. Чакалася, што эксперты фонду скончаць сваю працу 19 снежня, аднак гэтага не адбылося.

"Перамоўны працэс паміж прадстаўнікамі МВФ і беларускім урадам працягваецца", - паведамілі БелаПАН увечары 19 снежня ў офісе МВФ у Менску. Ход перамоўнага працэсу ў прадстаўніцтве фонду не каментуюць.

Між тым, намеснік прэм'ер-міністра Віктар Бура ў пятніцу заявіў журналістам, што Беларусь мае добрыя шанцы на атрыманне крэдыту МВФ: "Шанцы добрыя, урад усё рабіў для таго, каб іх рэалізаваць. Але вастрыня сустрэчных пытанняў не знятая і перамоўны працэс пакуль не скончаны".

У.Бура заявіў, што "беларуская эканоміка вытрымае" і без гэтага крэдыту. "Не трэба якое-небудзь запазычанне лічыць крытычным і, наадварот, яго адсутнасць разглядаць як нейкі крах для дзяржавы. У нас дастаткова абароненая эканоміка, і мы дастаткова самастойныя для таго, каб вырашаць свае пытанні", — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.

З просьбай даць рэзервовы крэдыт у памеры 2 млрд. даляраў Беларусь звярнулася да МВФ у сярэдзіне кастрычніка 2008 года. Эксперты фонду працавалі ў Менску амаль месяц — з 27 кастрычніка па 22 лістапада. "Беларусь звярнулася за атрыманнем гэтага крэдыту ў мэтах павелічэння дзяржаўных золатавалютных рэзерваў і стварэння "падушкі бяспекі", неабходнай для стабільнай працы эканомікі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу", — патлумачылі тады ў Нацыянальным банку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках