19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна: «Мы можам зрабіць для сваёй краіны шмат!»

12

Дачка палітвязня Аляксандра Казуліна падзякавала ўсім удзельнікам акцыі ў памяць аб яе маці, Ірыне Казулінай, якая адбылася ўчора ў Менску.

«Дзякуй тым, каго не збянтэжыла дажджлівае надвор'е, якое сумавала разам з намі. Цяпер я зразумела свайго бацьку, Аляксандра Казуліна, які так любіць нас, беларускі народ, і якой дзеля нас змагаецца, не шкадуючы на гэта жыцці. З такім шчырым, спачуваючым, з вялізным сэрцам, народам, мы можам у нашай краіне зрабіць шмат! А учорашняя акцыя паказала нашай памерлай матулі, якой яна карысталася павагай і любоўю ў вас. Дзякуй усім вялізны за падтрымку. Толькі дзякуючы вам сёння вызвалілі нашага бацьку. Мы абавязкова даможамся яго поўнага вызвалення!» – паведаміла Вольга Казуліна ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках