7 траўня 2024, aўторак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірыну Казуліну пахаваюць на могілках у Тарасаве

2

Ірыну Казуліну пахаваюць сёння на могілках у Тарасаве Ждановіцкага сельсавета (Менскі раён). Пра гэта БелаПАН паведаміў Ігар Рынкевіч, былы адвакат А.Казуліна.

Жалобная працэсія адправіцца ў Тарасава ад Чырвонага касцёла ў 13 гадзін.

Нагадаем, Ірына Казуліна сканала ад анкалагічнага захворвання 23 лютага на 49-м годзе жыцця.

Для арганізацыі пахаванняў І.Казулінай была створаная народная камісія ў складзе 29 чалавек. Сярод іх: Лявон Баршчэўскі, Генадзь Бураўкін, Ірына Быкава, Алег Воўчак, Ніл Гілевіч, Сяргей Законнікаў, Вольга Іпатава, Святлана Калінкіна, Сяргей Калякін, Уладзімір Колас, Аляксей Кароль, Анатоль Лябедзька, Алег Лойка, Аляксей Марачкін, Наталля Машэрава, Аляксандр Мілінкевіч, Раіса Міхайлоўская, Сяргей Навумчык, Уладзімір Някляеў, Уладзімір Арлоў, Алесь Пашкевіч, Зянон Пазняк, Ігар Рынкевіч, Іосіф Сярэдзіч, Вячаслаў Сіўчык, Сяргей Скрабец, Івонка Сурвіла, Юры Хашчавацкі, Ніна Шыдлоўская.

З просьбай дазволіць пахаваць І.Казуліну на Усходніх (Маскоўскіх) могілках Менска яе сваякі і грамадскасць звярталіся ў Менгарвыканкам, урад і адміністрацыю прэзідэнта. Аднак у Менгарвыканкаме атрымалі адмову.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках