9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз чакае вызвалення Казуліна

3

Еўразвяз заклікаў беларускія ўлады канчаткова вызваліць палітвязня Аляксандра Казуліна. Славенія, якая старшынствуе ў ЕЗ, ад імя Еўразвяза выказала спачуванні блізкім Ірыны Казулінай – яе мужу і дочкам.

У заяве ад 27 лютага ЕЗ зважае на тое, што экс-кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Казуліну быў прадстаўлены водпуск для ўдзелу ў пахаванні жонкі.

Пры гэтым "ЕЗ паўтарае свой заклік да беларускіх улад канчаткова і безумоўна вызваліць А.Казуліна". "Канчатковае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных будзе разглядацца Брусэлем як пэўны крок Беларусі ў бок захавання асноўных еўрапейскіх каштоўнасцяў: дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона", – гаворыцца ў заяве.

Такія дзеянні, як лічыць Славенія, "дазволяць ЕЗ аднавіць дыялог з Беларуссю пры ўмове, што Беларусь працягне рабіць крокі ў гэтым кірунку".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках