29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадара АБСЕ заклікалі наведаць у турме палітвязня Андрэя Кіма

Кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька і моладзевыя актывісты 6 сакавіка сустрэліся з новым кіраўніком офіса АБСЕ ў Менску Хансом-Ёхенам Шмітам.

Падставай для сустрэчы паслужыў пісьмовы зварот у офіс АБСЕ Анатоля Лябедзькі з нагоды стварэння ў Беларусі спісу палітневыязных. Палітык звярнуўся да амбасадара з просьбай давесці гэтую інфармацыю да ўсіх сяброў АБСЕ.

Моладзевыя актывісты Міхаіл Крываў, Уладзімір Сяргееў і Міхаіл Пашкевіч, якім прад'яўленае абвінавачванне ў рамках крымінальнай справы, узбуджанага пракуратурай па факце іх удзелу ў акцыі 10 студзеня, перадалі амбасадару пісьмовы зварот. Яны далі палітычную і прававую ацэнку крымінальнай справе і прыцягнулі ўвагу да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, паведамляе сайт АГП.

«Не па ўсіх пытаннях у нас з кіраўніком офіса АБСЕ аднолькавы погляд, – адзначыў Анатоль Лябедзька. — Ханс-Ёхен Шміт зрабіў акцэнт на тое, што ён павінен выслухаць заўсёды два бакі і вывучыць уважліва сітуацыю. І досвед працы на постсавецкай прасторы і ў іншых краінах гаворыць, што такі падыход найбольш правільны і ўзважаны».

Беларускія ўдзельнікі сустрэчы настойліва заклікалі амбасадара наведаць у СІЗА моладзевага актывіста Андрэя Кіма, а таксама наведаць Акрэсціна, каб убачыць, у якіх умовах утрымліваюцца арыштаваныя. Анатоль Лябедзька запрасіў Ханса-Ёхана Шміта 11 сакавіка на суд над заяўнікамі Еўрапейскага маршу, а моладзь запрасіла яго на працэс за акцыю 10 студзеня.

Амбасадар атрымаў таксама прапанову ад лідэра АГП сустрэцца з сустаршынямі аб'яднаных дэмакратычных сілаў і абмеркаваць тэму выбарчай кампаніі, якая мае адбыцца ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках