18 траўня 2024, Субота, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя БНФ супраць выкарыстання ў АЭС расейскіх рэактараў

8

Маладыя прыхільнікі БНФ рыхтуюць акцыю "За беларускую АЭС без расейскіх рэактараў", мэта якой - дамагчыся, каб АЭС не абсталёўвалася прыладамі з Расеі.

У межах акцыі плануецца выпусціць кашулі, значкі, налепкі і іншую атрыбутыку з лагатыпам кампаніі. Апрача таго, апазіцыйныя актывісты маюць намер сабраць подпісы ў падтрымку свайго патрабавання.

Адзін з аўтараў ідэі Антон Каліноўскі лічыць, што кампанія знойдзе падтрымку як сярод дэмакратычна скіраванай моладзі, так і сярод моладзевых палітычных арганізацый, перадае БелаПАН.

"Кампанія "За будаўніцтва беларускай АЭС без расейскіх рэактараў" ставіць на мэце ўзняць трывогу, што беларускую АЭС будзе будаваць Расея. А гэта пагражае нам яшчэ большай энергетычнай залежнасцю і небяспекай паўтору Чарнобыля. Беларускую АЭС павінны будаваць тыя, хто ўмее гэта рабіць, - Францыя, Швецыя, Японія, - але не Расея", - заявіў актывіст БНФ Франак Вячорка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках