9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст і выдавец арыштаваны на 15 сутак

2

15 мая журналіст, кнігавыдавец і краязнаўца Віктар Хурсік судом Старадарожскага раёна прысуджаны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

Як паведаміў БелаПАН суддзя суда Старадарожскага раёна Сяргей Епіхаў, В.Хурсік падвергнуты адміністрацыйнаму арышту "за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу". Пры гэтым суддзя адмовіўся паведаміць тэрмін утрымання журналіста пад арыштам.

У інтэрв’ю БелаПАН доктар гістарычных навук Яўген Анішчанка паведаміў, што ўвечары 14 мая ў адказ на неаднаразовыя выклікі ўладаў Старадарожскага раёна В.Хурсік выехаў з Менску, каб, па ягоных словах, абараніць гонар ахвяраў трагедыі ў вёсцы Дражно і людзей, якія намагаюцца увекавечыць памяць загінулых. "Сёння ў 10.30 ён паведаміў па тэлефоне, што затрыманы на 15 сутак. А пасля паўгадзіны сувязь з ім перарвалася", — сказаў Я.Анішчанка.

Нагадаем, 19 красавіка па ініцыятыве мемарыяльнай секцыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) побач з каталіцкімі могілкамі вёскі Дражно быў усталяваны і асвечаны праваслаўным свяшчэннаслужыцелям памятны шасціканцовы крыж нябеснай заступніцы Беларусі святой Ефрасінні Полацкай у памяць 25 мірных жыхароў, забітых партызанамі 2-й Менскай партызанскай брыгады 15 красавіка 1943 года. Імёны загінулых пералічаныя на мемарыяльнай таблічцы, прыладжанай да крыжа. У цырымоніі ўдзельнічалі і сведкі трагедыі. Праз некалькі дзён рашэннем мясцовых уладаў памятны крыж быў дэмантаваны і перавезены на тэрыторыю царквы вёскі Залужжа, якая размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах ад Дражно.

Старшыня мемарыяльнай секцыі БДТАПГК Вячаслаў Сіўчык, якога суддзя С.Епіхаў таксама прысудзіў да 15-суткавага адміністрацыйнага арышту ў сувязі з усталяваннем крыжа ў Дражно, адзначыў, што "выклікаюць абурэнне незаконныя дзеянні ўладаў Старадарожскага раёна супраць Віктара Хурсіка, які адкрыў праўду аб трагедыі вёскі Дражно". Ён упэўнены, што ўсталяванне і асвячэнне крыжа не могуць кваліфікавацца як мітынг.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках