21 траўня 2024, aўторак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаўніцтва АЭС можа загнаць Беларусь у яшчэ большыя абавязкі

8

Беларусь прапанавала кампаніям з Расеі, Францыі і ЗША ўдзельнічаць у конкурсе на будаўніцтва АЭС. Але, на думку экспертаў, грошай на будаўніцтва станцыі ў краіны няма.

Дата правядзення тэндэру пакуль не паведамляецца. "Даслана запрашэнне патэнцыйным зацікаўленым арганізацыям з Расеі, ЗША і Францыі, у якім змяшчаецца прапанова пацвердзіць магчымасць свайго ўдзелу ў конкурсе", -- заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намдырэктара прадпрыемства "БелНІПІэнергапрам" Уладзімір Баброў.

Менск чакае, што патэнцыйныя ўдзельнікі -- расейская кампанія "Атамстройэкспарт", французская "Арэва" і амерыкана-японская "Вэстынгаўз -Тошыба" -- адгукнуцца на прапанову на працягу месяца. Беларусь плануе ўвесці ў дзеянне першы энергаблок уласнай атамнай станцыі ў 2016 годзе, другі -- у 2018. Магутнасць АЭС мусіць скласці 2000 Мвт. Кошт праекту ацэньваецца ў 4 млрд даляраў.

Пераможца тэндэру мусіць паставіць рэактарныя ўсталёўкі "пад ключ". Генеральны пастаўшчык будзе несці адказнасць "за ўвесь камплект абсталявання, яго наладку, пуск, бяспеку і характарыстыкі працы атамнай станцыі", патлумачыў прадстаўнік Акадэміі навук Аляксандр Міхалевіч. Закуп абсталявання па частках непажаданы, бо Беларусь не мае досведу будаўніцтва атамных электрастанцый. У Менску спадзяюцца, што АЭС дазволіць забяспечыць каля чвэрці патрэбаў краіны ў электраэнергіі.

"У Беларусі няма дастатковых фінансавых рэсурсаў для будаўніцтва АЭС. Гэта значць, што трэба будзе браць крэдыт. А яго давядзецца аддаваць або на нешта мяняць", -- сказала "Времени новостей" намесніца старшыні даследчага цэнтра беларускага Інстытута прыватызацыі і мэнэджменту Ірына Тачыцкая. Калі падрадцам стане расейскі "Атамстройэкспарт", Беларусь, як гэта прынята ў міжнароднай практыцы, атрымае звязаны крэдыт на будаўніцтва АЭС ад Расеі, з якой беларускаму кіраўніцтву раней атрымлівалася дамовіцца пра рэструктурызацыю абавязкаў.

Эксперты лічаць, што гэты фактар можа стаць вырашальным для вынікаў тэндэру. Бо каб разлічыцца па крэдыце самастойна, Беларусі трэба будзе атрымліваць значныя сродкі ад продажу электраэнергіі. Аднак Украіна і Расея электрычнасцю забяспечаны, а балтыйскія краіны плануюць зрэалізаваць уласны сумесны праект па развіцці атамнай энергетыкі.

"Складана падлічыць, што танней -- будаваць уласную АЭС або павялічыць імпарт электраэнергіі, якую ў перспектыве можна будзе купіць у краінах Балтыі", -- сказала "ВН" спн. Тачыцкая. Яна адзначыла, што "калі падрадцам стане "Атамстройэкспарт", калі Расея выдасць крэдыт на будаўніцтва АЭС і будзе пастаўляць на станцыю ядзернае паліва, то наўрад ці можна будзе казаць пра дыверсіфікацыю крыніцаў энергіі і забеспячэнне энергетычнай незалежнасці Беларусі".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках