26 красавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Казуліна: кіраўнік офіса АБСЕ мог абмяркоўваць з Казуліным ягонае вызваленне

1

Кіраўнік офіса АБСЕ у Менску Ханс-Йохан Шміт 11 жніўня наведаў у выпраўленчай калоніі "Віцьба-3" Аляксандра Казуліна. Пра што яны казалі падчас сустрэчы — не паведамляецца. Дачка палітвязня Вольга спадзяецца, што гэта звязана з пытаннем вызвалення бацькі.

«Візіт з'явіўся часткай абавязанняў офіса АБСЕ у галіне маніторынгу за развіццём судовых спраў. Офіс АБСЕ з задавальненнем адзначыў, што на запыт аб сустрэчы з Аляксандрам Казуліным быў атрыманы станоўчы адказ з боку дзяржаўнай улады», — піша БелаПАН са спасылкай на прэс-службу офіса АБСЕ.

Больш падрабязнай інфармацыі аб тым, пра што казалі падчас сустрэчы Ханс-Йохан Шміт і Аляксандр Казулін, у афіцыйным паведамленні офіса АБСЕ няма.

— З намі асабіста кіраўнік офіса АБСЕ у Менску не сустракаўся. Так што я не ведаю, што яны абмяркоўвалі. Але спадзяюся, што гэта неяк звязана з пытаннем вызвалення бацькі, — сказала «Салідарнасці» Вольга Казуліна.

Абедзве дачкі палітвязня — Вольга і Юлія — плануюць убачыць бацьку ў апошніх чыслах жніўня. У гэты перыяд часу павіннае адбыцца іх 3-дзённае спатканне.

Нагадаем, 13 ліпеня 2006 года Аляксандра Казуліна прысудзілі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках