24 красавiка 2024, Серада, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Няёмкія» пытанні чальцам выбаркамаў задаваць забаронена

4

У Рэчыцы яшчэ да пачатку перыяду агітацыі апублікаваныя артыкулы аб чыноўніцы райвыканкаму Але Ісачанцы, якая высоўваецца ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў». Назіральнік Уладзімір Кашчэнка пацікавіўся, хто яе высунуў - у адказ яму паабяцалі скласці пратакол аб парушэнні назіральнікам свайго статусу.

Кіраўнік фінансавага аддзелу выканаўчага камітэту Рэчыцкага раёну Ала Ісачанка высоўваецца ў дэпутаты ў Рэчыцкай выбарчай акрузе. Газета "Дняпровец" 16 і 23 жніўня апублікавала 2 артыкулы аб ейнай паспяховай працы. Артыкулы надрукаваныя да таго, як была праведзенай рэгістрацыя кандыдатаў і пачаўся перыяд агітацыі. Заснавальнікамі газеты з'яўляюцца раённы выканаўчы камітэт і раённая Рада дэпутатаў. Аб Леанідзе Невары і Валерыі Пуціцкім, якія таксама высоўваюцца тут у дэпутаты, газета нічога не публікавала, паведамляе кампанія «Праваабаронцы за вольныя выбары».

18 жніўня назіральнік У. Кашчэнка, чалец Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), спытаў у акругавай выбарчай камісіі, ад якога працоўнага калектыву высунутая ў кандыдаты А. Ісачанка. Чальцы камісіі адказалі, што калі ён будзе задаваць "няёмкія" пытанні, то яны складуць пратакол аб парушэнні Кашчэнкам статусу назіральніка з вынясеннем папярэджання.

Паміж тым, артыкул 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца "адкрыта і галосна". 21 жніўня рэчыцкая газета "Тэлевід-інфо" паведаміла, што А. Ісачеанка высунутая працоўным калектывам Рэчыцкай цэнтральнай раённай лякарні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках