29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «АБСЭ недастаткова заглыблена ў беларускія рэаліі»

9

Кіраўнік офісу АБСЭ ў Менску Ганс-Ёган Шмідт у інтэрвію “Інтэрфаксу” заявіў, што апазыцыя павінна больш актыўна ўдзельнічаць у «выбарах».

Таксама ён адзначыў, што кандыдаты ад апазыцыі недаацэньваюць прамыя кантакты з выбарцамі і не гатовыя змагацца за выбарцаў. Гэтыя заявы спадара Шмідта “Радыё Свабода” пракамэнтаваў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

“Я думаю, што офіс АБСЭ недастаткова заглыблены ў беларускія рэаліі. Бо казаць пра слабыя камунікацыі з выбарцамі — гэта значыць ня ведаць практыкі рэалізацыі беларускага выбарчага заканадаўства. Пра гэта мог бы добра распавесьці Юрась Істомін, якога сёньня ў Наваградку будуць судзіць толькі за тое, што ён раздаваў газэту “Народная воля” са сваім інтэрвію. Альбо, напрыклад, Іван Крук, у адносінах да якога ашмянская пракуратура склала адміністрацыйны пратакол за тое, што ён раздаваў улёткі з тэкстам пасланьня. Вось гэта беларускія рэаліі.

Я думаю, што яго спасылка на нямецкіх парлямэнтароў, якія актыўна працуюць з выбарцамі, і паралель зь беларускай сытуацыяй — гэта па меншай меры некарэктна. Бо калі нямецкіх парлямэнтароў перанесьці на глебу беларускай рэчаіснасьці, то бальшыня зь іх на гэтым і прыпыніла б сваю палітычную дзейнасьць”.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках