19 траўня 2024, Нядзеля, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады хочуць пазычыць у Расеі яшчэ 2 мільярды даляраў

5

Беларускія ўлады працягваюць кансультацыі з Расеяй на ўзроўні экспертаў аб умовах прадастаўлення новага расейскага стабкрэдыта.

Аб гэтым паведаміў у Менску першы намеснік міністра фінансаў Андрэй Харкавец.

"Цяпер працэс у стадыі працы на ўзроўні экспертаў. У чэрвені расейскі бок браў абавязанні, што яму запатрабуецца 2-3 месяцы на завяршэнне ўзгаднення ўмоваў крэдыту", сказаў А.Харкавец.

А.Харкавец таксама паведаміў, што беларускі бок адклаў на нявызначаны тэрмін праект па размяшчэнні дзяржпапер у Расеі, перадае «Інтэрфакс».

"У пачатку года мы маглі размясціць дзяржпаперы у Расеі пад 10- 11% гадавых, цяпер будзе, мусіць, яшчэ даражэй, і таму гэты праект мы прыпынілі", - адзначыў ён.

Мінфін Беларусі таксама заняў чакальную пазіцыю адносна размяшчэнні еўрааблігацый і выхаду і іншымі запазычаннямі на міжнародны рынак, паколькі сітуацыя на рынку, "па-ранейшаму, не зусім зручная". Тым не менш, А.Харкавец адзначыў, што "мы працягваем кансультацыі з інвестарамі, але рашэнне пакуль не прынятае". "Калі сітуацыя не зменіцца, мы не будзем выходзіць на рынак, у нас няма вострай неабходнасці ў дарагіх запазычаннях", - дадаў першы намміністра.

Расійскі амбасадар: Мінфін цяпер вывучае сітуацыю

9 чэрвеня Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, адказваючы на пытанні журналістаў у Менску, заявіў, што міністэрствы фінансаў Беларусі і Расеі разглядаюць магчымасць вылучэння Беларусі новага стабілізацыйнага крэдыту.

"Ёсць афіцыйны зварот беларускага ўрада да расейскага, і два Мінфіны цяпер вывучаюць сітуацыю", - сказаў А.Сурыкаў.

Дыпламат таксама пацвердзіў, што "гутарка аб магчымасці крэдытавання ў аб'ёме $2 млрд ішоў". "Наш бок ніякага нежадання не выдаць крэдыт не выяўляў", - адзначыў А.Сурыкаў

У канцы 2007 года Беларусі быў вылучаны расейскі стабкрэдыт на $1,5 млрд пад Libor+0,75% гадавых тэрмінам на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай плацяжу па асноўным абавязку.

Пуцін запатрабуе ад Лукашэнкі ўводзінаў расейскага рубля

Тэма адзінай валюты Беларусі і Расеі можа быць паднятая падчас сустрэч прэм'ер-міністраў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Сяргея Сідорскага 14 жніўня ў Маскве. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

"На першае паўгоддзе адмоўна сальда Беларусі - больш за 6 млрд даляраў. Гэта можа падапхнуць да пачатку гутарак аб адзінай валюце, каб гэты баланс абнуліць", - заявіў А.Сурыкаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што не бачыць "падставаў не ўводзіны адзінай валюты, звязаных з Канстытуцыяй". "ЕЗ жа жыве з адзінай валютай без Канстытуцыі", - сказаў амбасадар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках