25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК патурае кандыдатам ад «вертыкалі»

2

Кандыдаты ў дэпутаты ад «вертыкалі» павінны пайсці ў адпачынак на час выбарчай кампаніі. Гэта робіцца для таго, каб яны не выкарыстоўвалі сваё службовае становішча ў мэтах агітацыі. Аднак сакратар ЦВК лічыць, што працаваць яны ўсёткі могуць.

У адпачынку апынуліся дзесяць старшыняў райвыканкамаў, два старшыні гарвыканкамаў і адзін старшыня аблвыканкама - віцебскі "губернатар" Уладзімір Андрэйчанка. На працоўных месцах сёння іх няма. У выканкамах паведамляюць, што яны будуць у адпачынку да канца месяца.

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік перакананы, што да «выбараў» «вертыкальнікі» у сваіх кабінетах не з'явяцца, а вось на будоўлях іх убачыць, магчыма, і атрымаецца:

"Калі ў яго "вісіць" нейкі аб'ект, трэба забетаніраваць нейкую пляцоўку, і ён падчас адпачынку прыедзе, паглядзіць як бетаніруецца, я думаю, у гэтым граху вялікага няма", -- сказаў сакратар ЦВК у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках