10 чэрвеня 2026, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея збіраецца забяспечыць сваімі пашпартамі 8 мільёнаў украінцаў

15

Расея максімальна спрасціла працэдуру атрымання свайго грамадзянства. Больш за 8 мільёнаў жыхароў Украіны зараз бесперашкодна могуць атрымаць пашпарт суседняй краіны, паведамляе газета "Дело".

Савет Федэрацыі Расеі ўхваліў змены ў законе аб грамадзянстве. Паводле новых правілаў, жадаючым атрымаць расейскі пашпарт зараз не спатрэбіцца жыць на тэрыторыі Федэрацыі на працягу 5 гадоў, пацвярджаць крыніцу свайго прыбытку і даказваць валоданне расейскай мовай. Спрошчанай працэдурай змогуць скарыстацца першым чынам былыя грамадзяне СССР, якія нарадзіліся на тэрыторыі Расеі.

Паводле статыстычных дадзеных, такіх ва Ўкраіне пражывае больш за 8 мільёнаў чалавек. Па новых правілах, практычна ўсе яны могуць стаць падданымі суседняй краіны.

Як пераконваюць расейскія дэпутаты, лібералізацыя працэдуры прадастаўлення грамадзянства ажыццяўляецца ў межах дзяржпраграмы па садзейнічанні перасяленню суайчыннікаў.

У сваю чаргу, украінскія палітыкі насцярожана ўспрынялі навіну аб спрашчэнні правілаў. Прынятыя рашэнні адназначна пагражаюць інтэрасам нашай дзяржавы, кажуць народныя дэпутаты.

Дырэктар Інстытута краін СНД ва Ўкраіне Ўладзімір Карнілаў перакананы, што "прыняцце такога закона адназначна можа прывесці да адтоку ўкраінскіх грамадзян у Расею". Па словах эксперта, рэальная колькасць украінскіх грамадзян з расейскімі каранямі значна вышэйшая за афіцыйнай статыстыкі.

"Праведзены еўразійскі маніторынг паказвае, што ва Ўкраіне больш за 50% насельніцтвы маюць сваякоў у Расеі", - канстатуе Карнілаў. Намеснік дырэктара Інстытута дэмаграфіі і сацыяльных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Эла Лібанава не выключае, што сярод грамадзян Украіны шмат жадаючых атрымаць пашпарт суседняй краіны.

"У Расеі вышэй узровень жыцця, таму ўкраінцы будуць спрабаваць рэалізаваць свае запатрабаванні там", - упэўненая яна. Сапраўды, сярэднестатыстычны заробак ў суседзяў амаль у 2 разы вышэй украінскіх паказчыкаў. Па апошніх дадзеных, сярэдні заробак расейца - 700 даляраў у месяц, у той час як ва Ўкраіне плоцяць каля 400 даляраў.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ксенія Ляпіна лічыць, што нядаўнія падзеі ў Грузіі прымушаюць перагледзець стаўленне да падобных заканадаўчых ініцыятываў. "Калі б гэта было прынята яшчэ паўгады таму, то гэта магчыма было б разглядаць як унутраную палітыку Расеі. Але пасля заяваў аб тым, што расейцы ў Асеціі абараняюць інтэрасы сваіх грамадзянаў, змены ў законе аб грамадзянстве выглядаюць як падрыхтоўка агрэсіўных дзеянняў", - упэўненая Ляпіна.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках