10 чэрвеня 2026, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За падаўленьне мірных дэманстрацый амапавец трапіць за краты

7

У адну з турмаў гораду Катавіцэ на поўдні Польшчы павінен сёньня прыбыць пошні амапавец, асуджаны за разгон пратэстуючых шахцёраў на шахце Wujek.

Былы супрацоўнік праваахоўных ворганаў Польскай Народнай Рэспублікі павінен асабіста зьявіцца ў турму.

Калі асуджаны ня зьявіцца там цягам трох рабочых дзён, то кіраўніцтва вязьніцы абавязанае паведаміць пра выпадак у суд. Той, у сваю чаргу, абавязаны сілай даставіць злачынцу ў месца адбываньня пакараньня, паведамляе “Польскае радыё”.

У чэрвені 2008 года Катавіцкі апэляцыйны суд вынес прысуды супрацоўнікам АМАПу, якія ў сьнежні 1981 году стралялі па шахцёрах шахты Wujek у часе пратэстаў супраць малых заробкаў і дрэнных умоваў працы. Ад стрэлаў АМАПу загінула 9 чалавек, некалькі дзесяткаў былі параненыя. Суд прысудзіў амапаўцам ад 3,5 да 6 гадоў зьняволеньня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках