Былыя «палатачнікі» ўтойваюць памер сваіх пенсій
9- 27.01.2009, 15:41
Былым дэпутатам «палаты прадстаўнікоў» прыходзіцца трымаць у сакрэце памер сваіх пенсій. Яны баяцца выклікаць раздражненне іншых, «звычайных» пенсіянераў.
«Ну, канешне, у людзей меншая пенсія, чым у «дэпутатаў», - прызналася «Еўрарадыё» экс-«дэпутат» Лілія Кашанкова. Але назваць лічбу рашуча адмовілася:
«Ну, што я буду вам гаварыць? Патэлефануйце ў аддзел сацзабеспячэння, там вам скажуць. Вы разумееце, я чалавек надзвычай сумленны... Я проста хачу сказаць, што гэта можа выклікаць нейкае раздражненне ў людзей. Таму патэлефануйце ў аддзел сацзабеспячэння і запытайцеся, якую пенсію атрымліваюць дэпутаты, якія выйшлі на пенсію».
Адмовіліся наўзваць памер пенсій і іншыя экс-«дэпутаты».
«Не хацелася б размаўляць пра пенсію», - кажа Ніна Кабернік, былы «дэпутат» ад Жлобінскай акругі.
Негледзячы на адносна высокую пенсію, былыя «дэпутаты» запэўніваюць, што вымушаныя шмат у чым сабе адмаўляць. Так, былы «дэпутат», камуніст Сяргей Касцян працягвае кіраваць Славянскім рухам. Па ягоных словах, сёння ён «амаль не мае магчымасці» чытаць газеты і кнігі: уся пенсія сыходзіць на праезд і грамадскую дзейнасць.
«...Мая ж грамадская дзейнасць, яна ж не аплочваецца ні капейкі! Толькі штодзённы праезд туды і назад складае 2400 рублёў. Толькі праезд! А ўлічваючы, што гэта не фінансуемая арганізацыя, то трэба тое-іншае... А адкуль гэта ўзяць? Толькі са сваёй пенсіі. Грошай заўсёды не хапае, але, ведаючы пра тое, што іх не будзе, з гэтага і сыходзіш. Дзесьці ў чымсьці сабе адмаўляеш, у чымсьці сябе уціскаеш. Я ўжо не магу купляць столькі газет, як я гэта рабіў раней і мог іх чытаць. Я цяпер ужо практычна і кніжак не купляю. Ну, таму што гэта не так проста», -- запэўнівае былы «палатачнік».
Цікаўна, што касцян да гэтага часу не ведае, якая ў яго пенсія:
«Шчыра кажучы, не магу сказаць, бо дакладна і не ведаю. Я атрымоўваў пенсію за снежань... І так і не зразумеў, якая яна ў мяне. Штосьці дадалі, пасля штосьці аднялі. Толкам і не ведаю. Думаю, што калі буду атрымоўваць ужо за студзень, тады ўжо буду ведаць дакладна, якая ў мяне пенсія», -- адзначыў Касцян.
Былы «дэпутат» Тамара Навасад на пенсіі таксама займаецца грамадскай дзейнасцю. Але, у адрозненні ад Касцяна, як раз зараз, пасля сыходутна пенсію, у яе з’явілася магчымасць чытаць кнігі:
«Чытаю кнігі, займаючы нарэшце ўнукам. Кнігі чытаю не ноччу, а днём! Якое шчасце! Так, зараз атрымліваю «ўтрыманне», яно досыцьдобрае, дазваляе мне адчуваць сябе спакойна», -- кажа жанчына.
Пенсіянерка Алена Сцяпанава – былая настаўніца. «Дэпутатам» ніколі не была, таму атрымлівае “звычайную” пенсію:
«Пенсіі ў нас не вельмі маленькія – сярэднія. У мяне – 448... Жывем, пакуль хапае. Але ж мы па новых коштах пакуль нічога не аплочвалі... Ну, мы не багатыя, ну і не бедныя. Купляем і мясныя прадукты, але стараемся больш танныя, малочныя прадукты, хлеб таксама... Мы вось цяпер нічога не купляем з адзежы. Нічога не купляем, даношваем усё, што ў нас было», -- прызнаецца пенсіянерка.
Вельмі дапамагае ўменне эканоміць, кажа Алена Сцяпанаўна. магчыма, таму грошай пакуль і хапае.