4 траўня 2024, Субота, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Кудрын злавіў Лукашэнку на недасведчанасці (Цытаты)

29

Як ужо паведамлялася, расейскі міністр фінансаў заявіў, што Аляксандр Лукашэнка не быў у курсе, куды чыноўнікі патрацілі амаль 3 мільярды даляраў, атрыманыя ад Расеі за апошнія два гады.

Паводле словаў Аляксея Кудрына, на саміце СНД у Кішынёве высветлілася, што Лукашэнка ўвогуле не ведае пра выдаткаваную Расеяй фінансавую дапамогу. Міністр фінансаў дадаў, што сведкамі размовы былі іншыя кіраўнікі дэлегацый на саміце.

Газета Коммерсант цытуе размову паміж Лукашэнкам і Кудрыным. Як піша выданне, беларускі кіраўнік раптам падвысіў голас і запытаў прысутнага за сталом міністра фінансаў РФ Аляксея Кудрына, што зрабіла Расея дла дапамогі краінам СНД, якія пакутуюць ад безграшоўя.

- Як што? – не разгубіўся Кудрын. – Беларусі, напрыклад, тры мільярды даляраў выдаткавала.

- Якія тры мільярды? Толькі паўтара было? – абурыўся Лукашэнка.

- Так гэта сёлета паўтара. А летась мы першыя паўтара выдаткавалі.

- Куды ж яны падзеліся? – разгублена прамармытаў беларускі кіраўнік.

— Ну не ведаю. Гэта вы ў свайго прэм'ера спытаеце,— пераможна падсумаваў Кудрын.

Раней сам Лукашэнка распавёў пра сустрэчу з Кудрыным у Кішынёве. Беларускі кіраўнік заявіў, што гутарка была «вострай і цвёрдай» і паведаміў, што спытаў у Кудрына, чаму Расея не дала Беларусі крэдыт на паўмільярда даляраў.

Беларусь павінна была атрымаць ад Расеі 500 мільёнаў даляраў у траўні 2009 года. Гэта была апошняя частка крэдыту агульнай сумай 2 мільярды даляраў. Аднак расейскі Мінфін адмовіўся перадаваць грошы, спаслаўшыся на макраэканамічную палітыку Беларусі, якая выклікае сумневы ў плацёжаздольнасці Менска.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках