4 траўня 2024, Субота, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто ў лес, хто па дровы, у СГА зноў разам?

7

Расея, Беларусь і Казахстан зноў сабраліся ўступаць ў Сусветную гандлёвую арганізацыю адначасова і на ўзгодненых умовах.

Пра гэта, як пераде ПРАЙМ-ТАСС, сёння паведаміў журналістам першы віцэ-прэм’ер РФ Ігар Шувалаў па выніках паседжання камісіі Мытнага саюза.

«У нас дзейнічае адзіная перамоўная група, якая складаецца з прадстаўнікоў трох дзяржаў, і яе ўзначальвае Максім Мядведкаў (кіраўнік дэпартамента гандлёвых перамоваў Мінэканомразвіцця) і яна вядзе перамовы ад імя Мытнага саюза і ад імя трох дзяржаў», - патлумачыў ён.

«Мы сыходзім з таго, што гэта група атрымала дакладныя дырэктывы па ўступленні», - падкрэсліў І.Шувалаў. Паводле яго словаў, «яна абмяркоўвае пытанні як у кампетэнцыі Мытнага саюза, так і нацыянальнага ўзроўня».

«Мы пакуль сыходзім з таго, што нашы дырэктывы выконваюцца паспяхова, у выпадку, калі трэба будзе фармат змяніць, мы такія рашэнні прымем, але яны могуць быць толькі ўзгодненнымі», - дадаў ён.

Паводле першага віцэ-прэм’ера Казахстана Умерзака Шукеева, «мы будзем весці перамовы сумеснай групай перамоўшчыкаў і будзем уступаць у СГА адначасова. Ён таксама падкрэсліў, што далучэнне да арганізацыі магчыма толькі «на ўзгодненых умовах».

«Безумоўна, па СГА мы вядзем перамовы па больш шырокім коле пытанняў, па тым, што не тычыцца Мытнага саюза, мы можам весці асобныя перамовы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках