3 траўня 2024, Пятніца, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ICQ загаварыла на беларускай мове

5

Кампанія ICQ LLc сумесна з Bigmir.net у Беларусі выпусцілі афіцыйны кліент ICQ 6.5 на беларускай мове.

Як паведамляе www.bigmir.net, увесь інтэрфейс прапаноўваецца на роднай мове беларусаў.

«Я вельмі рады, што ў нас атрымалася выпусціць беларускамоўны кліент ICQ. Мы атрымлівалі шмат лістоў з пытаннямі ад беларускіх карыстальнікаў, ці будзе беларуская мова ў кліенце. Цяпер мы можам упэўнена сказаць, што афіцыйны беларускі ICQ цалкам наш родны» - распавёў дырэктар ЗП «Мір-Інтэрнэт» Іван Монцік.

Запампаваць беларускую версію кліента можна як на афіцыйным сайце icq.com і абраўшы мову для ўсталявання беларускую альбо на беларускай старонцы icq.bigmir.net/by. Па бясплатным доступе кліент дасягальны для запампоўкі на беларускай сацыяльнай сетцы Belarusy.by.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках