11 чэрвеня 2026, Чацвер, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За таніраванае шкло ў Беларусі ўсё яшчэ штрафуюць

52

У Менску стала заўважна больш машынаў з таніраваным шклом. У сталіцы пайшлі чуткі пра «таніровачную» амністыю.

Аднак, як заявіў «Інтэрфаксу» старэйшы інспектар УДАІ МУС РБ Станіслаў Салавей, «у цяперашні час за незахаванне нормаў таніроўкі аўташкла прадугледжаны штраф памерам да 2 базавых велічыняў».

Ён нагадаў, што п.п. 194/12 ПДР Рэспублікі Беларусь «забараняецца ўдзел у дарожным руху транспарта з таніраваным ветравым шклом, шклом, ступень светлапрапускальнасці якога складае менш за 70% - для пярэдняга бакавога шкла, і менш за 60% - для астатняга шкла, калі іншае не вызначана прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь».

Такім чынам, разбураны гарадскі міф пра тое, што супрацоўнікі ДАІ лаяльна ставяцца да залішняга таніравання пярэдняга бакавога і задняга шкла ў непрывілеяваных удзельнікаў дарожнага руху.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках