29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына: Празрыстых урнаў у Беларусі не будзе

65

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі заяўляе, што еўраструктурам нельга набываць для Беларусі празрыстыя ўрны.

Еўраструктуры не могуць закупіць для Беларусі празрыстыя ўрны для галасавання, калі іх аб гэтым папросіць апазіцыя. Гэта забараняе прэзідэнцкі ўказ, паводле якога дабрачынная дапамога на выбары замежнымі арганізацыямі аказвацца не можа. Пра гэта, як паведамляе «Еўрарадыё», падчас інтэрнэт-канферэнцыі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што ў ЦВК няма планаў закупляць празрыстыя ўрны ў агульнарэспубліканскім маштабе.

Нагадаем, што адным з патрабаванняў зняцця санкцый з шэрага беларускіх чыноўнікаў Еўразвяз называе змяненне выбарчага кодэкса РБ і правядзенне дэмакратычных выбараў. У тым ліку, прадстаўнікі Еўразвяза выказваюцца за выкарыстанне падчас выбараў празрыстых урнаў.

Усе выбарчыя кампаніі, якія прайшлі ў Беларусі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю несвабоднымі і несправядлівымі. Кіраўніку Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзіі Ярмошынай за фальсіфікацыю вынікаў выбараў забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках