29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікі адронны калайдэр сутыкнуў першыя пратоны. Канец света не наступіў

98

Першыя сутыкненні пучкоў пратонаў зафіксаваны ў найбуйнейшым паскаральніку элементарных часціц, што зноў запушчаны пасля гадавога рамонту каля Жэневы.

Пра гэта паведаміў Еўрапейскі цэнтр ядзерных даследаванняў (ЦЕРН).

«Гэта велізарнае дасягненне - прасунуцца так далёка за такі кароткі адрэзак часу», - адзначыў генеральны дырэктар ЦЕРН Рольф Хойер, перадае NEWSru.com. Навуковы супрацоўнік цэнтра Фабіёла Джыаноці, у сваю чаргу, сказала, што «гэта выдатная навіна, старт фантастычнай эры фізікі і, спадзяюся, адкрыццяў праз 20 гадоў намаганняў міжнароднай супольнасці па будаўніцтве апарата і дэтэктараў, беспрэцэндэнтных па складанасці і характарыстыках».

Калайдер быў зноў запушчаны 20 лістапада. Зараз пучкі пратонаў рухаюцца па 27-кіламятровым тунэлі, размешчаным на глыбіні 100 метраў на мяжы Швейцарыі і Францыі, практычна з хуткасцю святла - за 1 секунду яны пераадольваюць кругавы шлях 11 тысяч разоў. Пучкі разганяюцца тысячамі звышправодных магнітаў.

Як чакаецца, да студзеня-лютага энергія пучкоў дасягне 7 тэраэлектронвольт (ТэВ) ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў больш за цяперашнюю. Тады і пачнуцца эксперыменты, дзеля якіх, уласна, і ствараўся паскаральнік коштам 10 млрд франкаў (9,8 млрд даляраў).

Пры дапамозе аналізу вынікаў сутыкнення часціц навукоўцы спадзяюцца глыбей пракрасціся ў таямніцы матэрыі, дасягнуць самых высокіх з калі-небудзь вывучаных энергій. Пры самым аптымістычным зыходзе даследчыкі змогуць аднавіць умовы, якія існавалі 13 млрд гадоў таму праз 1-2 трыльённыя долі секунды пасля Вялікага выбуху, што прывёў, па адной з версій, да ўзнікнення нашага Сусвету.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках