Turkish Airlines вернецца ў Мінск?
2- 28.07.2026, 13:32
- 1,110
Першыя рэйсы могуць пачацца з 21 верасня.
На афіцыйным сайце Turkish Airlines сталі даступныя квіткі на рэйсы па кірунку Мінск–Стамбул.
Афіцыйных паведамленняў ад перавозчыка пакуль не было.
Згодна з дадзенымі на сайце, першыя рэйсы могуць пачацца з 21 верасня. Адлёт з Мінска запланаваны на 1:40, а працягласць палёту складае 3 гадзіны 40 хвілін.
У эканам-класе кошт квітка ў адзін бок пазначаны ў памеры 379.
Turkish Airlines спыніла выкананне рэйсаў у Беларусь у лютым 2022 года.