18 траўня 2024, Субота, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэвентыўна арыштавалі лідэраў «Маладога Фронту» (Фота, абноўлена)

12

Маладыя апазіцыянеры збіраліся правесці адзінкавую акцыю пад лозунгам «Камунізм — пад трыбунал».

7 лістапада ў Менску былі затрыманыя лідэры арганізацыі «Малады Фронт» Мікола Дземідзенка і Наста Палажанка.

«На сёння ў нас намечаны семінар з нашымі нарвежскімі партнёрамі па праблемах мясцовага самакіравання і мясцовых выбараў. Наста была затрыманая каля свайго дома. Яе даставілі ва УУС Першамайскага раёна», — паведаміў БелаПАН лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч.

Таксама, паводле яго словаў, быў затрыманы Мікола Дземіденка, які накіроўваўся да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці, дзе збіраўся правесці адзінкавую акцыю ў межах абвешчанай «Маладым фронтам» кампаніі «Камунізм — пад трыбунал». Аднак недалёка ад плошчы яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ва УУС Маскоўскага раёна.

Актывістаў «Маладога Фронту» пратрымалі ў аддзяленнях міліцыі, парушаючы закон, ад чатырох да шасці гадзінаў і вызвалілі без складання пратаколаў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка арганізацыі Таццяна Шапуцька.

«Спачатку Настассю, якую даставілі ў Першамайскі РУУС Менска, следчыя спрабавалі запалохаць магчымасцю ўзбуджэння ў дачыненні да яе справы па артыкуле 193-1 КК (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Потым на яе пачалі складаць адміністрацыйныя пратаколы, а пасля, вырашыўшы, што гэта бессэнсоўна, выпусцілі праз шэсць гадзінаў знаходжання ва ўпраўленні», — сказала Шапуцька.

Міколу Дземідзенку, паводле яе словаў, таксама пратрымалі каля чатырох гадзінаў ва УУС Маскоўскага раёна, пасля чаго вызвалілі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках