10 чэрвеня 2026, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знікла сувязь з міліцыяй, хуткай дапамогай і МНС

6

Службы экстраннага тэлефоннага выкліку 101, 102, 103 і 104 не працавалі ў сталіцы з невядомай прычыны каля 30 хвілінаў.

Прычыны перабояў у сувязі выяўляюцца. Пра гэта «Інтэрфаксу» паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.

«Службы экстраннага выкліку выратавальнікаў, міліцыі, хуткай дапамогі і аварыйна-выратавальная служба «Мінгаз» па гарадскіх тэлефонах было немагчыма выклікаць у Менску на працягу прыкладна 30-ці хвілінаў», паведаміў начальнік прэс-службы МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Ён адзначыў, што па дамоўленасці МНС з аператарамі сотавай сувязі, усе тэлефанаванні па нумарах экстранных службаў накіроўваліся падчас збою сувязі на рэзервовыя тэлефонныя нумары МНС.

«Такім чынам, з тых, што змаглі датэлефанавацца за гэтыя паўгадзіны - па лініі 102 міліцыя паступіла 19 тэлефанаванняў, па лініі хуткай дапамогі - 22 тэлефанаванні, у тым ліку і па факце сардэчнага прыступу на адной са станцыяў метро, 1 тэлефанаванне паступіла у аварыйную службу «Мінгаз», - распавёў Навіцкі.

Ён адзначыў, што па факце адсутнасці сувязі па нумарах экстранных службаў у Менску праводзіцца разбіральніцтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках