Чабурашкі больш няма. Ёсць Вушасцік ЧБ1Д (Фота)
35- 11.12.2009, 13:32
У менскім ГУМе ў дзіцячым аддзеле можна ўбачыць дзве цацкі, якія нагадваюць персанажа з савецкага мультфільма «Прыгоды кракадзіла Гены і Чабурашкі».
Але на цэнніку пазначаны зусім не «Чабурашка». Адна цацка так і называецца «Вушасцік забаўны», другая цацка зусім загадкава - «Вушасцік ЧБ1Д». Прычым апошняя мадыфікацыя, пазбаўленая забаўнасці і зашыфраваная загадкавым кодам ЧБ1Д, каштуе на чатыры тысячы даражэй, піша блогер darriuss.livejournal.com.

