10 чэрвеня 2026, Серада, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шры-Ланку пазбавяць гандлёвых прэферэнцый ЕЗ з-за парушэнняў правоў чалавека

Еўракамісія вырашыла прыпыніць статус Шры-Ланкі як гандлёвага партнёра, які мае прэферэнцыі.

Чыннікам спынення гандлёвага партнёрства стала парушэнне паўднёваазіяцкай дзяржавай правоў чалавека. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Agence France-Presse.

Як заявіў кіраўнік дэлегацыі Еўразвяза ў Каломба Бернард Сэведж, рашэнне будзе ратыфікавана цягам двух месяцаў, а партнёрства будзе спынена яшчэ праз паўгады. Адмена прэферэнцый адбылася пасля гадавога расследавання еўрапейцаў, якое ўсталявала факт парушэння правоў чалавека.

ЕЗ знайшоў недастаткова старанным выкананне некалькіх дамоў ААН, уключаючы Канвенцыю супраць катаванняў і Канвенцыю аб правах дзіцяці. Варта адзначыць, што Шры-Ланка толькі сёлета завяршыла шматгадовую вайну супраць сепаратысцкай групоўкі «Тамільскія тыгры».

Шры-Ланка з'яўляецца адной з 16 краін, якія валодаюць гандлёвымі прэферэнцыямі ў Еўразвязе. Яе экспарцёры маюць палегчаны доступ да рынка еўрапейскіх краін.

Дзякуючы гэтым прэферэнцыям Шры-Ланка атрымлівае дадатковыя 150 мільёнаў даляраў штогод. Асабліва выйграюць тэкстыльная і швейная галіны, якія ўваходзяць у лік асноўных пастаўшчыкоў еўрапейскіх рытэйлераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках