4 траўня 2024, Субота, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нумар часопіса ARCHE прызнаны «экстрэмісцкім»

6

У Берасці сёння раніцай пачаўся суд аб прызнанні №7-8 незалежнага часопіса ARCHE экстрэмісцкім.

Суддзя абвясціла паседжанне закрытым, такім чынам на ім прысутнічаюць толькі прадстаўнік КДБ і адвакат часопіса.

Людзі, якія сабраліся падтрымаць часопіс і яго выдаўцоў, на суд не былі дапушчаныя.

У выніку нумар №7-8'2008 ARCHE прызнаны экстрэмісцкім. Суддзя не задала ніводнага пытання. Адвакат Павел Сапелка заявіў, што рашэнне незаконнае.

Рэдактар часопісу Валер Булгакаў назваў абвінавачванні абсурднымі. Па ягоных словах, мае месца кругавая парука дзяржаўных ведамстваў, а КГБ хоча ўзяць на сябе функцыі ідэалагічнага цэнзара.

Нагадаем, 24 кастрычніка летась супрацоўніца брэсцкай мытні Рэната Нядбаева палічыла, што звесткі, якія ўтрымліваюцца ў № 7–8 часопіса ARCHE, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». 10 асобнікаў выдання, знойдзеныя ў багажы гісторыка Алеся Пашкевіча, былі забраныя на экспертызу. Ўпраўленне абласнога КДБ прасіла прызнаць канфіскаваныя асобнікі часопіса экстрэмісцкімі матэрыяламі і знішчыць іх.

Нумар часопіса быў прысвячаны восеньскім “парламенцкім выбарам”, якія былі прызнаныя АБСЕ недэмакратычнымі і несвабоднымі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках