11 чэрвеня 2026, Чацвер, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ хацеў завербаваць актывіста «Маладога Фронту»

3

У чацьвер да актывіста гомельскага «Маладога Фронту» Дзяніса Сяськова ў каледж прыйшоў супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Па словах юнака, супрацоўнік КДБ распытваў пра палітычную дзейнасьць маладафронтаўца, яго сувязь з Андрусём Цянютам.

«Больш за ўсё яго цікавіў Андрусь Цянюта: з кім кантактуе і працуе, ягоныя знаёмыя і сябры, чым ён займаецца ў вольны час і іншыя факты з жыцьця Андруся», – кажа Дзяніс Сяськоў.

Напрыканцы размовы супрацоўнік КДБ прапанаваў Дзянісу Сяськову прадстаўляць вядомую яму інфармацыю аб дзейнасьці МФу ў Камітэт дзяржбясьпекі. Безумоўна, маладафронтавец ад такой прапановы адмовіўся.

Нагадаем, што 3 лютага ў Гомелі падчас пікету ля будынка гомельскага ўпраўлення КДБ былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Гомеля актывісты «Маладога Фронту» і аргкамітэта па стварэнні партыі БХД: Васіль Такарэнка, Кастусь Жукоўскі і Андрэй Цянюта. Маладафронтавец Андрэй Цянюта ўжо не ў першы раз выклікае зацікавленасць КДБ. У верасні 2007 года Цянюта быў прызнаны падазраваны ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт». Была заведзена крымінальная справа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках