9 траўня 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты Еўрапарламента расчараваныя: рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца

5

Еўрапарламентарыі заклікаюць беларускі ўрад спыніць пераслед апазіцыі.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч заклікаў беларускі ўрад "неадкладна спыніць любыя формы пераследаў палітычных партый і няўрадавых арганізацый, выконваючы свабоду асацыяцыі ў Беларусі", перадае БелаПАН.

У заяве ад 9 красавіка еўрадэпутат асудзіў дзеянні беларускіх улад у адносінах руху "За Свабоду" і факты ціску на партыю "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", якая ствараецца.

"У той час як Еўразвяз і Беларусь рухаюцца па шляху паступовага наладжвання адносінаў і мы ўважліва сочым за развіццём сітуацыі ў Беларусі ў кантэксце абавязанняў, узятых на сябе беларускімі ўладамі ў галіне правоў чалавека, свабоды асацыяцыі і верхавенства закона, я сур'ёзна заклапочаны інфармацыяй аб тым, што беларускія ўлады перашкаджаюць паўнавартаснай працы палітычных партый і няўрадавых арганізацый у краіне", — гаворыцца ў заяве Я.Пратасевіча.

7 красавіка судовыя выканаўцы канфіскавалі маёмасць, якая знаходзілася ў офісе грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду": кампутары, аргтэхніку, сталы, крэслы і кухонную мэблю, якая належыць гаспадыні арандаванай кватэры.

Еўрадэпутат выказаў шкадаванне ў сувязі з падобнымі дзеяннямі, "супярэчнымі прынцыпам ЕЗ" і ідучымі насуперак з публічнымі абяцаннямі беларускіх улад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках