4 траўня 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы суд адмовіўся прызнаваць прызыў у войска Вячоркі незаконным

Беларускі вайсковы суд пакінуў без зменаў рашэнне міжгарнізоннага вайсковага суду, паводле якога гвалтоўны прызыў моладзевага лідэра Франака Вячоркі на службу ў войска нібыта адпавядаў нормам закона.

У канцы студзеня старшыню «Моладзі БНФ» Франака Вячорку схапілі на вуліцы невядомыя ў цывільным і адвезлі ў ваенкамат Савецкага раёна Менска. Там маладога чалавека збілі, а потым у кайданках адвезлі ў вайсковую частку ў Баранавічы, нагадвае «Радыё Свабода».

7 лютага Вячорка прыняў прысягу, пасля чаго яго адразу ж накіравалі служыць у Мазыр – нягледзячы на медыцынскія паказанні аб непрыдатнасці да вайсковай службы.

Франак Вячорка ў сваёй заяве адзначыў, што раней, калі ён праходзіў медыцынскае абследаванне ў шпіталі, у палату ўварваліся людзі ў цывільным і гвалтоўна даставілі яго ў ваенкамат. Пасля гэтага моладзевы лідэр падаў скаргу ў суд на дзеянні вайскоўцаў. Тады прызыў прыпынілі да разгляду скаргі, аднак суд прайшоў завочна, і аб яго выніках Вячорку не паведамілі.

Франак Вячорка – не адзіны апазіцыянер, незаконна прызваны на вайсковую службу. У канцы студзеня таксама былі гвалтоўна забраныя ў войска актывісты «Маладога Фронту» Іван Шыла і Зміцер Хведарук.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках