10 чэрвеня 2026, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля аперацыі мэр Менска з'ехаў на рэабілітацыю ў Германію?

14

Прафесар, сябар-карэспандэнт Акадэміі Навук Арнольд Смеяновіч паведаміў, што мэр Менска, якому ён зрабіў аперацыю па выдаленні пухліны мозгу, у цяперашні час праходзіць рэабілітацыю.

«Я не ведаю, як сябе адчувае Міхаіл Якаўлевіч, - сказаў вядомы прафесар «Народнай волі». – Я зрабіў яму аперацыю, а пасля гэтага ён паехаў на рэабілітацыю. Я не ведаю вынікаў…».

Некаторыя беларускія сайты паведамлялі, што Міхаіл Паўлаў збіраўся накіравацца ў адну з нямецкіх клінік.

«Нават не ведаю, куды ён паехаў, - кажа Арнольд Смеяновіч. – Я Паўлава не курырую, таму што не бачыў яго з тых часоў, як ён выпісаўся».

У Менгарвыканкаме выданню паведамілі, што яны ведаюць, што Паўлаў хварэе, і са сваімі падпарадкаванымі ён у апошні час не звязваўся.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках