28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар масава закупляе расейскую зброю (Фота, відэа)

35
Беларускі дыктатар масава закупляе расейскую зброю (Фота, відэа)

Улады павялічваюць аб'ёмы закупак зброі. У межах Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) яе прадаюць па ўнутрырасейскіх коштах.

Намгенеральнага сакратара АДКБ Валер Семеракоў заявіў, што ўзбраенне і тэхніка пастаўляюцца партнёрам па АДКБ па ўнутрырасейскіх коштах, паведамляе «Інтэрфакс».

«У 2008 годзе пакет замоваў на набыццё расейскага ўзбраення і вайсковай тэхнікі павялічыўся ў тры разы. У першую чаргу гаворка ідзе аб пастаўках Беларусі і Арменіі», - сказаў намеснік генеральнага сакратара АДКБ.

Па словах Валера Семеракова, ён станоўча ацэньвае рэалізацыю падпісанай ў межах АДКБ дамовы аб асноўных прынцыпах вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва. «Сёння гэтая дамова дзейнічае ў поўным аб'ёме»,- падкрэсліў прадстаўнік АДКБ.

«Праграма па вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве мяркуе абсталяванне сіл і сродкаў калектыўнай бяспекі адзінымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі», - адзначыў Валер Семеракоў.

Старшыня Міждзяржаўнай камісіі па вайскова-эканамічным супрацоўніцтве (МКВЭС АДКБ) Іван Мацёраў паведаміў, што падчас паседжання, якое прайшло 20 мая ў Менску, абмяркоўвалася таксама пытанне аб падрыхтоўцы дамовы аб перадачы расейскіх стандартаў па тэхніцы і ўзбраенні ў межах АДКБ.

«Пакуль дадзеная дамова не можа быць прынятая з-за дробных супярэчнасцяў ейных палажэнняў з расейскім заканадаўствам. Да 15 ліпеня расейскі бок сфармуе сваё бачанне праблемы і, магчыма, дадзены дакумент будзе разгледжаны ў лістападзе ў Таджыкістане на чарговым паседжанні МКВЭС АДКБ», - удакладніў Іван Мацёраў.

Адзначым, што ў бліжэйшым часе Расея можа задаволіць запыт афіцыйнага Менска на куплю З-400 і «Іскандэраў».

Аб гэтым у пачатку тыдня заявіў генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа. Па ягоных словах, «пытанне пастаўкі ракетных комплексаў З-400 і «Іскандэр» у Беларусь будзе вырашанае станоўча».

Раней са спасылкай на начальніка галоўнага штаба - першага намгалоўкама ВПС РФ генерал-лейтэнанта Вадзіма Валкавіцкага, паведамлялася, што Расея паставіць Беларусі найноўшыя зенітныя ракетныя сістэмы (ЗРС) З-400 у межах развіцця адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА.

Генерал паведаміў, што перамовы аб пастаўках З-400 Менску былі праведзеныя падчас візіту начальніка расейскага Генштаба ў Беларусь, дзе разглядалася пытанне аб рэалізацыі падпісанай кіраўнікамі дзяржаваў дамовы аб Адзінай сістэме СПА.

Зенітныя ракетныя сістэмы З-400 «Трыўмф» распрацоўваюцца і серыйна вырабляюцца канцэрнам СПА «Алмаз-Антэй». На сённяшні дзень на ўзбраенні расейскага войска маецца два палкі ЗРС З-400.

Адзначым таксама, што ізраільскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў Крамлі заяўлялі, што беларускія ўлады будуць прадаваць «Іскандэры» Ірану і Сірыі.

З-400 «Трыўмф» прызначаная для знішчэння лятальных апаратаў, у тым ліку выкананых з выкарыстаннем тэхналогіі «стэлс», а таксама крылатых і аператыўна-тактычных ракет на далёкасці да 400 км. Па адзнаках спецыялістаў, характарыстыкі З- 400 «Трыўмф» пераўзыходзяць усё існуючыя ў свеце аналогі.

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, дзяжсакратар Савета Бяспекі Юрый Жадобін і дарадчык прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, «саюзнай дзяржавы Павел Барадзін»

ФотаНаша Нiва

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках