Лідэрку «Маладога фронту» затрымалі падчас каталіцкага служэння
5- 27.07.2009, 9:24
Намесніцу старшыні арганізацыі «Малады Фронт» Насту Палажанку затрымалі ў пасёлку Івянец Валожынскага раёна.
Наста Палажанка была затрыманая за распаўсюд буклетаў на нацыянальную тэматыку падчас моладзевага хрысціянскага служэння ў Івянцы, перадае mfront.net.
«Міліцыянты і супрацоўнікі КДБ некаму па тэлефоне прадыктавалі змест буклета «Сцяг і герб Беларусі», пасля чаго прынялі рашэнне везці Насту Палажанку ў райаддзел», -- паведаміў палітык Павал Севярынец, які знаходзіўся на служэнні.
Намесніцу старшыні «Маладога фронту» выпусцілі з райаддзела без складання адміністрацыйнага пратаколу праз некалькі гадзінаў.