18 красавiка 2024, Чацвер, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зарплату на Трактарным заводзе можна браць пяльменямі

22

12 жніўня на Менскам трактарным заводзе адкрылі невялікі цэх і сталовую пры ім.

Не адзінай, але кароннай стравай тут будуць пяльмені і варэнікі. У першы дзень дэгустацыя прайшла бясплатна. Але і наступныя дні за пяльмені не трэба будзе пераплачваць. Тавар будзе прадавацца без гандлёвай нацэнкі, паведамляе тэлеканал СТВ.

Пяльмені можна будзе пад'есці на месцы, а таксама ўзяць дадому ў кошт будучай зарплаты.

Нагадаем, што падобную практыку з нядаўняга часу сталі праводзіць шмат якія беларускія прадпрыемствы. Напрыклад, на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання зарплату можна часткова атрымліваць сырам і малаком.

З пачатку года завод працаваў нерытмічна, а ў жніўні і зусім сталі асноўныя спажыўцы прадукцыі барысаўчан – аўтагіганты Расеі. А вытворцам аўтамабіляў у іншых краінах барысаўскія старцёры і генератары, відаць, ужо не патрэбныя.

У гэтай сітуацыі кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла выдаць у кошт зарплаты працаўнікам БАТЭ па адным кілаграме масла і сыра.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках