10 чэрвеня 2026, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі выкрадзеных у Беларусі апазіцыянераў даюць прэс-канферэнцыю

2

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 17 жніўня ў 11.00 у офісе Партыі БНФ у Менску.

Удзельнікі прэс-канферэнцыі – маці выкрадзенага ў Беларусі журналіста Вольга Завадская, жонка зніклага віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Зінаіда Ганчар, праваабаронца, юрыст Гары Паганяйла.

Тэма прэс-канферэнцыі – «10 гадоў палітычным выкраданням».

У 2009 годзе спаўняецца 10 гадоў, як былі выкрадзеныя экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, і 9 гадоў са дня выкрадання тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага.

Офіс Партыі БНФ, дзе адбудзецца прэс-канферэнцыя, знаходзіцца па адрасе: г. Менск, вул. Машэрава, 8.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках