10 чэрвеня 2026, Серада, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы мэр Менска Паўлаў перанёс паўторную аперацыю

35

У канцы мінулага тыдня экс-старшыні Менгарвыканкама Міхаілу Паўлаву стала горш.

Пасля абследавання ў 5-ым клінічным шпіталі Менска яму была прызначаная паўторная аперацыя.

Як паведамляў «Ежедневник», першая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу была зробленая былому мэру Менска ў красавіку. Стан Міхаіла Паўлава пасля перанесенай аперацыі ацэньваўся як стабільна цяжкі. Некаторы час экс-старшыня Менскага гарвыканкама праходзіў курс рэабілітацыі па-за межамі Беларусі. Ізраільскія спецыялісты, пад назіраннем якіх яшчэ нядаўна знаходзіўся Міхаіл Паўлаў, ад правядзення паўторнай аперацыі адмовіліся.

Пасля праведзенага ў канцы мінулага тыдня абследавання ў Менску Міхаілу Паўлаву была прызначаная аперацыя ў сувязі з рэцыдывам пухліны галаўнога мозгу. Па словах медыкаў 5-га клінічнага шпіталя Менска, «аперацыя цягнулася доўга і пакуль цяжка дакладна ацаніць яе выніковасць».

У гэты час Міхаіл Паўлаў знаходзіцца пад пастаянным назіраннем у аддзяленні рэанімацыі і праз двое сутак пасля аперацыі яго стан характарызуюць як «стабільны»: «Ён прыйшоў у прытомнасць і знаходзіцца ў нядрэнным настроі. Пакуль усе асноўныя паказчыкі стану яго здароўя знаходзяцца ў норме».

Ад пасады старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў быў вызвалены 10 чэрвеня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках