10 чэрвеня 2026, Серада, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здароўе былога мэра Менску Паўлава пагоршылася

43

У найбліжэйшыя дні былому старшыні Менгарвыканкама, хутчэй за ўсё, прыйдзецца перанесці яшчэ адну аперацыю.

Як стала вядома «Ежедневнику», учора Міхаіл Паўлаў прайшоў абследаванне ў 5-й клінічнай бальніцы Менску ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя.

Нагадаем, што ў красавіку былы мэр сталіцы быў шпіталізаваны ў тую ж 5-ю клінічную бальніцу, дзе яму зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Некаторы час стан здароўя Міхаіла Паўлава ацэньваўся як стабільна цяжкі, пасля чаго старшыня Менгарвыканкама прайшоў курс рэабілітацыі за межамі Беларусі.

Ад пасады старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіл Паўлаў быў вызвалены 10 чэрвеня ўказам Лукашэнкі.

Пакуль медыкі адмаўляюцца ад каментароў і прагнозаў, але верагодней за ўсё Міхаіл Паўлаў будзе паўторна праапераваны ў 5-ай клінічнай бальніцы Менску ў бліжэйшы аўторак.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках