Менчук, хаваючыся ад міліцыі, зваліўся з трэцяга паверху Нацыянальнай бібліятэкі
15- 15.09.2009, 9:12
42-гадовы жыхар Менска пракраўся ў будынак бібліятэкі ў разгар святкавання Дня горада.
У Дзень горада ля бібліятэкі былі арганізаваныя гулянні і прынятыя меры бяспекі. Калі хулігана заўважыла служба бяспекі, дык адразу ж выклікала міліцыю. Было каля дзесяці гадзінаў вечара. Як распавяла «Комсомольской правде в Беларуси» крыніца, якая пажадала застацца неназванай, мужчына зваліўся з вышыні ў 15 метраў на тратуарную плітку, калі яго спрабавалі здагнаць міліцыянты.
Са шматлікімі траўмамі ў вельмі цяжкім стане яго даставілі ў аддзяленне рэанімацыі 6-га гарадскога клінічнага шпіталя. А ў нядзелю, 13 жніўня, у 14.00 мужчына памёр.
- Зараз высвятляецца, як пабочны чалавек змог пракрасціся на тэрыторыю будынка, - распавялі нам у Нацыянальнай бібліятэцы. - Відаць, мужчына змог пералезці праз плот-краты.
У Першамайскім РУУС Менска, да якога адносіцца Нацыянальная бібліятэка тое, што адбылося, пакуль не каментуюць.