10 чэрвеня 2026, Серада, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спікера Сейма Літвы звольнілі з-за чутак пра сувязі з крыміналам

6

15 верасня на пасяджэнні Сейма Літвы быў адпраўлены ў адстаўку спікер парламента Арунас Валінскас.

Пра гэта паведамляе Delfi.lt. Падставай для такога рашэння сталі чуткі пра сувязі палітыка з крыміналам, што з’явіліся ў СМІ.

За яго звальненне прагаласавалі 95 дэпутатаў, 20 выступілі супраць, дзевяць бюлетэняў былі сапсаваныя. Галасаванне было таемным.

Валінскас апынуўся ўцягнутым у скандал у жніўні 2009 года, калі ў прэсе з’явіўся яго здымак у кампаніі каўнаскага крымінальнага аўтарытэта Раландаса Мікальскіса па мянушцы Міха. Мікальскіса ў СМІ называлі сябрам злачыннай групоўкі «дактарасаў» (АЗГ, якой кіраваў аўтарытэт Генрыкас Дактарас і якая займалася рабаваннямі і вымагальніцтвам). Дарэчы, Дактарас, які знаходзіўся ў вышуку, нядаўна быў затрыманы на тэрыторыі Балгарыі, нагадвае Lenta.ru.

Сам Валінскас, тлумачачы наяўнасць такога здымка, звязаў яго з папярэдняй працай (да таго, як заняцца палітыкай, ён вёў ток-шоў на ТБ) і заявіў, што да крымінальнай дзейнасці не мае дачынення. Спікер нават звярнуўся ў пракуратуру, і там пацвердзіў, што прэтэнзій да яго праваахоўныя органы не маюць.

Тым не менш, частка парламента (у прыватнасці, сацыял-дэмакраты, якія знаходзяцца ў апазіцыі) працягвала настойваць на адстаўцы Валінскаса. Са свайго боку, прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ параіла спікеру добраахвотна пакінуць свой пост, не чакаючы, пакуль адпаведнае рашэнне прыме Сойм. Аднак Валінскас адмовіўся.

Былы тэлевядучы Арунас Валінскас незадоўга да парламенцкіх выбараў 2008 года ўзначаліў Партыю народнага адраджэння. У СМІ яе называлі «партыяй тэлезорак», паколькі ў яе ўвайшлі прадстаўнікі шоў-бізнэсу. Партыя прайшла ў парламент і пасля ўвайшла ў склад кіруючай кааліцыі. Між тым незадоўга да скандалу вакол сувязяў з крыміналам, якія прыпісваюцца Валінскасу, у ёй адбыўся раскол, у сувязі з гэтым фракцыя ПНА у Сойме падзялілася на дзве часткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках