Шнур і Слон на вуліцах Менска (Фота)
3- 16.09.2009, 11:13
Здымкі кінафільма "Слон" з удзелам вядомага музыкі Сяргея Шнурава праходзяць у Беларусі.
Прэс-сакратар Беларусьфільма Валянціна Белякова паведаміла, што фільм "Слон" здымае расейскі бок сумесна з кампаніяй "Кінадом" на базе Беларусьфільма. Рэжысёр карціны і аўтар сцэнара - Уладзімір Карабанаў.
TUT.BY атрымалася пагутарыць з намеснікам дырэктара карціны Дар'яй Арловай:
- У панядзелак мы здымалі фінальную сцэну фільма, які апавядае пра цяжкі лёс слана, адпраўленага на стэрылізацыю. Слана саджаюць у трэйлер. Так і пачынаецца яго вандраванне па Рэспубліцы Беларусь. Па сюжэце фільма, спачатку кіроўца не разумее, што слон, якога ён вязе, унікальны. Але слон кожную сцэну фільма спрабуе гэта давесці. У выніку кіроўца ўсё разумее і пачынае ўсяляк дапамагаць слану...
Мяркуючы па ўсім, ролю кіроўцы выконвае вядомы рок-музыка Сяргей Шнураў. На месцах здымак у беларускай сталіцы яго нязменна атачае ўвагу менчукоў. Адразу два сланы і жывы кумір мільёнаў - нячастае відовішча на нашых вуліцах.



