10 чэрвеня 2026, Серада, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экіпаж арыштаванага ў Тайландзе Іл-76 не вызваляць

6

Судовыя паседжанні па справе экіпажа Іл-76, які быў затрыманы ў аэрапорце Бангкока з нелегальным грузам зброі ў канцы мінулага года, адкладзеныя да 11 лютага.

Пра гэта паведамляюць сённяшнія тайскія выданні. Раней, як паведамляе «Радыё Свабода», была распаўсюджаная інфармацыя, у тым ліку і БелТА, што тайская пракуратура можа зняць абвінавачванні супраць грамадзяніна Беларусі 54-гадовага Міхаіла Петухова, а таксама з грамадзянаў Казахстана - Аляксандра Зрыбнёва, Віктара Абдулаева, Віталя Шумкова, Ілляса Ісакава.

Намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі паведаміла журналістам, што паводле звестак, якія маюцца ў Менску, «тайскі бок разглядае магчымасць вызвалення чальцоў экіпажа затрыманага ў Тайландзе Іл-76. Пры станоўчым вырашэнні пытання плануецца вылет у Бангкок беларускага консула ў В'етнаме для аказання консульскай дапамогі беларускаму грамадзяніну».

Але ўжо пасля гэтага прадстаўнікі Упраўлення крымінальных справаў Тайланда паведамілі ў Бангкоку, што «пракуратура яшчэ мае вялікую колькасць дакументаў для разгляду, а таму не вызначылася з артыкуламі абвінавачвання».

«На працягу 12 дзён чальцы экіпажа Іл-76 будуць утрымлівацца ў СІЗА Бангкока», - паведаміла тайская паліцыя.

Нагадаем, што пяцёра падазраваных былі арыштаваныя летась 11 снежня ў бангкокскім аэрапорце, дзе транспартны самалёт, які ажыццяўляў рэйс з Паўночнай Карэі ў Шры-Ланку, прызямліўся для дазапраўкі. На борце машыны былі знойдзеныя 40 тон зброі. Чальцы экіпажа сцвярджалі, што не ведалі пра характар грузу, а, у адпаведнасці з накладнымі дакументамі, перавозілі абсталяванне для бурэння нафтавых свідравінаў.

Як паведамляюць тайскія СМІ, органы бяспекі падазраюць, што зброя прызначалася для Ірана, але Тэгеран гэта адмаўляе.

Перавозкі зброі з'яўляюцца парушэннем рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН адносна забароны экспарту ваенных матэрыялаў у Паўночную Карэю.

Напярэдадні прэм'ер-міністр Тайланда заявіў, што ўрад яго краіны па-ранейшаму чакае дакладных указанняў з боку ААН пра тое, як Тайланд пазбавіцца ад гэтай зброі і хто панясе за гэта выдаткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках